***
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
                                                  пані Ганьне Бабіцкай

Як мала ў сьвеце ёсьць такіх мясьцінаў,
дзе б стаць скалой - і прастаяць вякі.
Як рэдка сустракаемся з жанчынай,
што дакрануцца й не адняць рукі...

Бясконцасьць у маленькае далоні
надзіва лёгка парадкуе сьвет,
спыняе ў бясконцае пагоні,
зблукалых накіроўвае на сьлед...

Хай шчасьціць лёс знайсьці далонь такую!
Хай будзе кон - у далоні ўтрымаць!..
Каб так зрабіць - у роспачы мяркую -
не прачынацца болей ці ня спаць?

Вечаровы аўтапартрэт
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator

2012 красавік Менск
Цэтлікі:

Адкрыцьцё сэзона і стронга
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
У гэтым годзе шанцуе з выправамі. Першыя цёплыя сакавіцкія дзянькі былі ўдала скарыстаныя на вандроўку на Наваградчыну, а вось прамінулыя кароткія красавіцкія выходныя былі адзначаныя выездам на ўлоньне прыроды пад Ракаў. Мэтай сталася выпадковае жаданьне далучыць да рыбалкі пані Ганну. Неабходны рыштунак быў хутка набыты на невялікім малінаўскім кірмашы, дзе мы абзавяліся вудай і прынадамі. Паўгадзіны па віленскай шашы - і мы на р. Іслач. Месца для спыну было абранае выпадкова, але, як выявілася ў хуткім часе, ўдала.
Хуткая плынь з вірамі пад старымі вольхамі, празрыстая халодная вада і промні - такая тыповая для Меншчыны рачулка не абяцала нічога звышнатуральнага...


Чытаць болей і дзівіцца )
Цэтлікі: ,

Last, First i ZoRRo
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
Безумоўна рады (і радасьць мацнее дзень пры дні)) за "шырокі разгалос", што дастаўся посту "Пакаленьне LAST" http://pan-t-joculator.livejournal.com/53643.html . Пацешыла колькасьць неабыякавых людзей, што далучылася да тэмы абмеркаваньня... Але, што тут рабіць таямніцу - гэты момант быў чаканым.
Нечаканымі сталіся дзьве іншыя рэчы -
першая - тое, што ў абарону нібы "пакрыўджанага" мною малодшага пакаленьня адгукнуўся паважаны сп. Марціновіч http://nn.by/?c=ar&i=71603 - з артыкулам ў "НН" (на Свабодзе і Будзьме).
другое - колькасьці жоўці і бруду, што дасталася аўтарам абодвух вэрсій "Пакаленьняў".
------------------------------------

Чытаць болей... )

Салідарнасьць з НЕЙРА ДЗЮБЕЛЕМ
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
Учора 6-га красавіка ў межах ініцыятывы "Рок салідарнасьць" адбылася сустрэча з лідарам гурта "Нейра Дзюбель" Аляксандрам Кулінковічам і бэк-вакалістам (гітарыстам), а таксама, проста душой гурта - Юрыем Навумавым. Месца дзеяньня - офіс БНФ на Чарнышэўскага, 3.
Публіка - агулам чалавек 50. Гэта і маладыя людзі - шчырыя прыхільнікі гурта, і публіка сярэдняга веку - ў асноўным карэспандэнты і фатографы, сябры сп. Кулінковіча, і людзі пажылога ўзросту - бабулі, што прыходзяць ў офіс БНФ на "вячоркі". Апошнія, між іншым, ціха прыфігелі ад вечарыны, калі напрыканцы сустрэчы Міхалычы (і Аляксандр і Юра па бацьку цезкі) пачалі раўсьці акустычныя шэдэўры "НД":)
Фармат сустрэчы стандартны - пытаньні - адказы.

Пачатак сустрэчы - музыкі трошкі бянтэжацца, пьюць салодкую ваду, і падкрэсьлена дабразычліва заклікаюць публіку задаваць пытаньні.

Чытаць болей і глядзець фота )

Вентылятар спыніўся...? Можна выходзіць? ( па сьлядах LASTу)
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
Усім дзякуй, хто ад душы выказаўся ў папярэднім пасьце на маёй старонцы, а гэтак сама на "НН" і ў іншых месцах перапосту. Прыемна, што знайшоў аднадумцаў, рады, што зачапіў нязгодных, пацешыла, што падаў на шуфліку тролям гаўнеца.
Буду спрабаваць і надалей сеяць разумнае, добрае, спрэчнае));)

Да пабачэньня;)

Пакаленьне LAST
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
Тыя, каму зараз 30-ць (+ - 5 год) - гэта прадстаўнікі апошняга пакаленьня беларусаў. Ва ўсім сьвеце вядзе рэй пакаленьне NEXT - але гэта не пра нас. Мы пакаленьне LAST.
Не памыляюся. За намі ідзе ўжо не пакаленьне беларусаў, але пакаленьне грамадзянаў РБ. Ёсьць сярод іх, безумоўна, адзінкі, якія праз сям'ю ці нейкія выключныя з'явы атрымалі невылечны вірус беларускасьці. Але большасьць з маладзейшых - гэта жыхары РБ, але не беларусы. Так - яны негатыўна настроеныя да дыктатуры, так - яны значна больш цывілізаваныя, унутрана свабодныя, разумныя і перспектыўныя, але не беларускія... Бяз крыўдаў, але гэта факт і гутарка тут не пра іх. Яны напішуць самі пра сябе пазьней і на іншых мовах з дапамогаю ўсюдыіснага гуглтранслейта. Ці будзе толькі ў тых радках "у кароткае"...?
Тут - пра іншае. Пра апошняе пакаленьне, для якога "90-ыя Forever" (с).
Прадстаўнікі пакаленьня LAST - гэта людзі, якія засталі трэццю спробу беларусізацыі, пачыталі БЧБ-падручнікаў, скончылі беларускамоўныя школы і факультэты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST нарадзілася ў Саўку, але збольшага са свабоднай сьвядомасьцю і праз гэта з патэнцыяльнай магчымасьцю стаць сапраўднымі прадстаўнікамі нацыіі без комплексу непаўнавартаснасьці, "вясковасьці", "малодшабратэрства".
Прадстаўнікі пакаленьня LAST падшпаркамі цягнуліся на дыбачках ў натоўпах 96-ай Вясны побач з легендарнымі дзядзькамі з Тутэйшых.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пайшлі з акцябратаў і піянэраў наўпрост ў МФ, Край, БПС, беларускія скаўты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST слухалі ULIS, Краму, НРМ разам з Нірванай і Дэпешамі і вучылі бацькоў слухаць радыё Свабоду "штовечар у жывым этэры"...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST сьціскаючы кулакі ў падлеткавым максімалістычным запале да сьлёз шкадавалі, што не ўдзельнічалі ў першых выбарах 1994-га. Так шчыра, як юнакі-пяцідзесятнікі, шкадавалі, што не паваявалі ў 2-ую сусьветную...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST бачылі сапраўдныя сцяг і герб і памятаюць міліцыянтаў ў канфедэратках з нашыўкамі з "Пагоняй", якія нікога не лупцавалі за БЧБ.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пад гітару сьпавлі Мельнікава і Воюша верылі таму, што пяюць.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST называлі сваіх дзяцей Вітаўтамі, а сабе бралі псэўданімы Альгерд.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST проста верылі ў тое, што Беларусь можа быць беларускаю.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST з'язджалі ў Штаты і спадзяваліся вярнуцца...

Калі так адбылося, што мары і надзеі неяк незаўважна распусьціліся ў паветры як міраж? Нас падманулі? Мы не ўтрымалі?.. Ня ведаю.
Ведаю толькі, што прадстаўнікі пакаленьня LAST будуць паміраць павольна і многія пакінуць, магчыма, і не горшую памяць па сабе.

І толькі вельмі балюча ўсведамляць, што нашая будучыня, праваліўшыся паўсьляпым шчанюком ў адкрыты люк, так і засталася забытая, пранізьліва скуголіць недзе там у мінулым, якое няўмольна адыходзіць ў далячынь...

Тыдзень паэзіі Алега Мінкіна
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator

ПЕРАМОГА

Натоўп мяцежнiкаў адрынуў,
Разьбiты ўшчэнт, i на слупы
Ад слаўнай Капуi да Рыму
Распнуты дзёрзкiя рабы.

Аточваюць акравак неба
Крывавых воблакаў брыжы.
О, як нясьцерпна, як ганебна
Канаць, распнутым на крыжы!

На бруку крокi, крокi, крокi,
У тахт iм бразгаюць мячы.
Спартак, як сумны птах, шырока
Раскiнуў рукi i маўчыць.

I бачыць гордая элiта,
Што зьведала трывогi смак:
Ня стогне, на крыжы прыбiты,
Закляты вораг iх, Спартак.

Ня стогне й край шчасьлiвы бачыць,
Дзе ўсе — сябры сярод сяброў.
А па слупе ў пясок гарачы
Струменьчыкам сьцякае кроў.

. . . . . . . . . . . . . .

Iдуць маўклiвыя кагорты.
Гусьцее мрок. Цямнее крыж.
I глуха б'е па твары мёртвым,
Рабом шпурнуты зь цемры, глыж.


"Карона" - прачытаў
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
"Лепш позна, чым ніколі" - пачну з такога сакраментальнага сцвярджэньня свой кароткі расповед пра чарговую прачытаную кнігу. Кніга гэта завецца "Карона" аўтара Міраслава Адамчыка.
Ўзяўшы кнігу ў дарогу, арыентаваўся на невялікі фармат выданьня, але ўгадаў нет толькі з памерам, але і са змесьцівам - пасьля нядаўняга прачытаньня "Тэорыі змовы" аповесьці пайшлі "на ўра". Пасьля падумаў, што можа рука пацягнулася не выпадкова па "Карону", а праз вокладку, чымся падобную да Ахроменкавай кнігі? А можа проста флюіды нейкія ад яе сыходзілі - так ці інакш, а няўлоўнае падабенства ў кнігаў ёсьць. І справа не толькі ў экскурсах у гісторыю, не толькі ў папскім нунцыі і старажытнай зброі, што ўзгадваюцца на старонках гэтых кнігаў, а яшчэ ў нейкім свабодным духу - напаўсьцёба напаўгульні з нязвыклымі для старэча-цнатлівай беларускай літаратуры вобразамі беларуса-бандыта, беларуса-мачо, беларуса-які-жыве-так-як-хоча і не скардзіцца на перашкоды...
Зноўтакі пад час чытаньня мне падавался, што нешта падобнае я ўжо недзе бачыў, ці то ў кіно, ці то ў жыцьці...? Можа і так, але лёгкі жанр чытва мяне цалкам захапіў і адзінае пра што я шкадаваў - што "малава будзіт".
З асаблівасьцяў адзначу найперш каронныя (сямейныя ці што:)? жахалкі, што аздабляюць аповеды. Мерцвякі, могілкі, прывіды - мала таго што арыгінальныя, дык яшчэ і па прамым прызначэньні - страхотныя! Цікава, што такіх жудасьцяў шмат у сп. Адама Глобуса. Так ці інакш - яны класныя, я б сказаў "фірмовыя"! Акрамя таго - у абодвух братоў - выдатныя героі жанчыны - ім стае і розуму, і сэксуальнасьці, і падступнасьці;) - сапраўдная мужчынская літаратура! ёпць)
Карацей, спадабалася - чытаць. Кніжка выйшла не ўчора мякка кажучы, але пры жаданьні знойдзеце ў кнігарнях.

Навградак-Карэлічы-Турэц (заканчэньне)
з цыгаркай
[info]pan_t_joculator
Яшчэ адным цікавым месцам, якое абавязкова трэба наведаць ў Наваградку з'яўляецца музей Міцкевіча. Безумоўна, як і ў большасьці такіх музеяў у большай ступені цікавыя не канкрэтныя экспанаты, а сам дух часу і адбітак эпохі. З гэтага пункту гледжаньня наваградскі музей класіка задаволіць наведвальніка, бо ў цэнтры гораду нават створаны падворак шляхецкай сядзібы з домам і прыбудовамі.


Чытаць і глядзець болей... )

Вы праглядаеце журнал [info]pan_t_joculator